У Мінску пасажыр аўтобуса пацярпеў, калі транспартны сродак наехала на перашкоду, паведамілі БЕЛТА [1] ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Інцыдэнт адбыўся сёння каля 8:40. «Кіроўца аўтобуса МАЗ рухаўся па пр-це Машэрава з боку праспекта Пераможцаў у напрамку вул. Крапоткіна. Пры перасячэнні трамвайных шляхоў ён наехаў на незамацаваную металічную плітку трамвайнага палатна, якая пашкодзіла салон аўтобуса. Дасталося і пасажыру транспартнага сродку, мужчыну 1965 года нараджэння. Пацярпелы быў дастаўлены ў медыцынскую ўстанову для агляду», — распавялі ў Дзяржаўтаінспекцыі.
Па дадзеным факце праводзіцца праверка.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў, калі яны заўважылі якія-небудзь недахопы ў вулічна-дарожнай сеткі горада, інфармаваць пра гэта адпаведныя службы, каб своечасова прымаліся меры рэагавання.
Прэв’ю: УДАІ Мінгарвыканкама
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-minske-avtobus-naehal-na-prepjatstvie-postradal-passazhir-441538-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/autobus
[4] https://zviazda.by/be/tags/dai
[5] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[6] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne