Міністр унутраных спраў ФРГ Хорст Зеехофер на фоне бесперапынных беспарадкаў у ходзе антыізраільскі дэманстрацый у Германіі абяцаў жорстка змагацца з любымі праявамі антысэмітызму, паведамляе [1] Deutsche Welle.
«Мы не пацерпім, каб на нямецкай зямлі гарэлі ізраільскія сцягі і здзяйсняліся напады на яўрэйскія ўстановы. Той, хто распаўсюджвае антысеміцкую нянавісць, у поўнай меры адчуе ўсю суровасць прававой дзяржавы», — заявіў Хорст Зеехофер у інтэрв'ю штотыднёвіку Bild am Sonntag. Ён таксама прапанаваў паліцыі і федэральным землях кадравую і матэрыяльную падтрымку.
У сваю чаргу кіраўнік МУС федэральнай зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія Херберт Ройль асцерагаецца ўзмацнення беспарадкаў у Германіі ў выпадку працягу гвалту на Блізкім Усходзе. «Ужо цяпер мы назіраем высокі эмацыйны напал і гатоўнасць да пратэстаў сярод моладзі арабскага паходжання і турэцкіх правых экстрэмістаў», — канстатаваў ён, падкрэсліўшы, што гаворка ідзе не пра крытыку Ізраіля. «Чырвонай рысай з'яўляецца адкрыты антысемітызм, з якім мы паслядоўна змагаемся ўсімі сродкамі, наяўнымі ў распараджэнні прававой дзяржавы», — растлумачыў Ройль.
Беспарадкі ў ФРГ разгарнуліся на фоне крызісу ў Газе: 15 траўня ў многіх гарадах Германіі прайшлі дэманстрацыі салідарнасці з палестынцамі, у якіх узялі ўдзел тысячы людзей. У шэрагу выпадкаў пратэсты суправаджаліся беспарадкамі.
БЕЛТА [2]
Прэв’ю: Picture Alliance
Спасылкі
[1] https://www.dw.com/ru/
[2] https://www.belta.by/world/view/ministr-vnutrennih-del-frg-obeschal-zhestko-presekat-ljubye-formy-antisemitizma-441544-2021/
[3] https://zviazda.by/be/tags/germaniya-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/besparadki
[5] https://zviazda.by/be/tags/gaza
[6] https://zviazda.by/be/tags/palestyna
[7] https://zviazda.by/be/tags/izrail