На гандаль было зарэгістравана восем удзельнікаў, колькасць крокаў перавысіла 4,6 тыс. Бібліятэка знаходзіцца ў д. Новая Мыш Баранавіцкага раёна,яе кошт склаў Br20,1 тыс., інфармуе [1] Дзяржаўны камітэт па маёмасці.
Пачатковы кошт будынка склаў адну базавую велічыню. Раней спробы продажу дадзенай маёмасці пры больш высокай пачатковай цане не прынеслі вынікаў.
Пакупніком стаў індывідуальны прадпрымальнік з г.Баранавічы, які плануе адкрыць у будынку краму, ці пункт грамадскага харчавання.
У гэты ж дзень на падобных таргах прададзены будынак сельскага дома культуры, размешчанае ў в.Малое Сваротва Баранавіцкага раёна, па пачатковай цане, павялічанай на 5% — за Br91,35.
Спасылкі
[1] http://gki.gov.by/ru/about-press-news-ru/view/neispolzuemoe-zdanie-biblioteki-v-brestskoj-oblasti-vyroslo-v-tsene-na-torgax-v-693-raza-8058/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aukcyyon
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhauny-kamitet-pa-mayomasci