З аэрадрома Мачулішчы вылецеў ваенна-транспартны самалёт Іл-76МД па маршруце Мачулішчы — Пекін — Мачулішчы для дастаўкі з Кітая гуманітарнай дапамогі — кітайскай вакцыны ад каранавіруса, паведамілі [1] ў Міністэрстве абароны.
Ваенны экіпаж не першы раз дастаўляе гуманітарныя грузы. У лютым мінулага года Беларусь стала першай краінай, якая па ўказанні Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі накіравала матэрыяльную гуманітарную дапамогу ў Кітайскую Народную Рэспубліку. Паднябесная таксама аказвала дапамогу Беларусі ў барацьбе з каранавірусам.
Агульная працягласць маршруту ваеннага борта складзе 13 600 км. За 20 гадзін палёту экіпаж перасячэ 5 часавых паясоў у кожны бок.
Беларускіх лётчыкаў з 14 т гуманітарнага грузу чакаюць на радзіме ўжо заўтра.
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@modmilby
[2] https://zviazda.by/be/tags/gumanitarnaya-dapamoga
[3] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[4] https://zviazda.by/be/tags/vakcyna
[5] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus