Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі з выконваючым абавязкі Прэм'ер-міністра Арменіі адбылася сёння па ініцыятыве армянскага боку. Пра гэта паведамілі [1] ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка і Нікол Пашынян абмеркавалі становішча, якое складваецца ўнутры абедзвюх краін — Беларусі і Арменіі, абмяняліся думкамі аб актуальным парадку дня, якія існуюць выклікі і пагрозы.
З улікам будучага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў АДКБ у Душанбэ ў ходзе гутаркі была таксама закранута сітуацыя, якая склалася ў апошнія некалькі дзён на армяна-азербайджанскай мяжы.
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru/events/telefonnyy-razgovor-c-ispolnyayushchim-obyazannosti-premer-ministra-armenii-nikolom-pashinyanom
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/nikol-pashynyan
[4] https://zviazda.by/be/tags/armeniya
[5] https://zviazda.by/be/tags/telefonnaya-razmova-0