На падставе апавяшчэння Генеральнай пракуратуры Міністэрства інфармацыі прыняло рашэнне аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсу tut.by і яго копіям. Пра гэта БелТА паведамілі [1] ў Мінінфарме.
Генеральная пракуратура ўстанавіла шматлікія факты парушэнняў закона аб СМІ ў частцы размяшчэння забароненай інфармацыі ў шэрагу публікацый на інтэрнэт-рэсурсе tut.by. У дадзеных матэрыялах утрымліваецца інфармацыя ад імя незарэгістраванага фонду BYSOL.
«У адпаведнасці з арт. 38 закона аб СМІ ў сродках масавай інфармацыі на інтэрнэт-рэсурсах забаронены распаўсюд інфармацыі ад імя арганізацый, якія не прайшлі ва ўстаноўленым парадку дзяржаўную рэгістрацыю», — дадалі ў ведамстве.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/mininform-ogranichil-dostup-k-internet-resursam-tutby-441802-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-infarmacyi
[3] https://zviazda.by/be/tags/tutby
[4] https://zviazda.by/be/tags/zabarona
[5] https://zviazda.by/be/tags/generalnaya-prakuratura