Гэта мерапрыемства арганізавана сумесна з Рэспубліканскім інстытутам прафесійнай адукацыі ў рамках праекта Еўрапейскага Саюза «Занятасць, прафесійная адукацыя і навучанне ў Беларусі». Мерапрыемствы будуць праходзіць як анлайн, так і афлайн.
«Ці можна ў 16 гадоў выбраць працу мары раз і назаўсёды? Прафесійная адукацыя: новая рэальнасць і старыя ўяўленні». 24 мая сваімі гісторыям з падлеткамі падзеляцца шэф-кухар, ландшафтны дызайнер і іншыя прафесіяналы з розных галін: ад б’ьюці-сферы да прамысловасці.
25 мая адбудзецца віртуальная экскурсія ў Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж (у 10:00), Маладзечанскі дзяржаўны політэхнічны каледж (у 14:00) і Гродзенскі дзяржаўны прафесійны тэхналагічны каледж (у 18:00).
26 мая ў госці на вірутальную экскурсію запрашаюць Каледж сучасных тэхналогій у машынабудаванні і аўтасэрвісе (у 10:00), Аршанскі дзяржаўны механіка-эканамічны каледж (у 14:00) і Гродзенскі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў № 1 (у 18:00).
27 мая ў 10 гадзін адбудзецца віртуальная экскурсія на Аршанскі інструментальны завод, а ў 18 гадзін — на СЗАТ «БелДжы» (вытворца і дыстрыб'ютар GEELY).
28 мая будзе прысвечана інклюзіўнай прафесійнай адукацыі. У 10:00 можна будзе пазнаёміцца з мовай жэстаў. А ў 14:00 — паглядзець рэпартаж з абласнога фестывалю прафесійнага майстэрства сярод навучэнцаў, студэнтаў і маладых рабочых у рамках WorldSkills/InclusiveSkills, што прайшоў у Івацэвічах.
У 18 гадзін на пытанні навучэнцаў будзе адказваць рэктар Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі Валерый Галубоўскі.
29 мая ў 14 гадзін выпускнікоў павіншуюць з заканчэннем навучальнага года прафесіяналы.
30 мая ў Zoom пройдзе сустрэча «Усё, што вы хацелі ведаць пра прафесійную адукацыю. Адказы на пытанні ад навучэнцаў і прафесіяналаў». Якія гісторыі самыя займальныя? Вядома, расказаныя з першых вуснаў самімі героямі. Менавіта таму апошні дзень праграмы будзе праведзены сумесна з Цэнтрам «Жывая бібліятэка» і прысвечаны прафесійным гісторыям.
Дзесяць герояў — прадстаўнікоў розных спецыяльнасцяў -- раскажуць пра сваю кар'еру, пасля чаго будуць гатовыя адказаць на любыя, нават самыя шчырыя пытанні.
Сачыць за падзеямі тыдня можна на сайце [4] і ў сацыяльных сетках «Фэйсбук» і «Інстаграм».
Надзея НІКАЛАЕВА
Ілюстрацыі — http://www.profiweek.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] http://www.profiweek.by/
[5] https://zviazda.by/be/tags/tvaya-prafesiynaya-adukacyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/respublikanski-instytut-prafesiynay-adukacyi
[7] https://zviazda.by/be/tags/es
[8] https://zviazda.by/be/tags/zanyatasc-0
[9] https://zviazda.by/be/tags/prafesiynaya-adukacyya-i-navuchanne-u-belarusi