Прэзідэнты Беларусі і Азербайджана Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў сёння раніцай правялі тэлефонную размову. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе [3] кіраўніка дзяржавы.
Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі становішча ў абедзвюх краінах, абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях.
Аляксандр Лукашэнка выказаў падзяку калегу за падтрымку і пастаўкі ў Беларусь вуглевадароднай сыравіны. З задавальненнем кіраўнікі дзяржаў адзначылі рост тавараабароту паміж краінамі і наяўнасць вялікага патэнцыялу ў развіцці двухбаковых адносін.
Прэзідэнт Азербайджана падрабязна праінфармаваў аб сітуацыі на армяна-азербайджанскай мяжы, давёў пазіцыю Азербайджана па вядомым інцыдэнце, які ўзнік некаторы час таму.
Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, у Беларусі спадзяюцца, што сітуацыя будзе вырашана ў бліжэйшыя дні.
Што тычыцца двухбаковага беларуска-азербайджанскага парадку, кіраўнікі дзяржаў прадметна абмеркавалі напрамкі супрацоўніцтва і рэалізацыю дамоўленасцей, якія былі дасягнуты падчас візіту Прэзідэнта Беларусі ў Азербайджан. У бліжэйшы час у Беларусь прыбудзе азербайджанская дэлегацыя спецыялістаў па горадабудаўніцтве, разам з беларускімі калегамі будзе прапрацаваны план пачатку будаўнічых работ у рэгіёне.
Акрамя таго, чакаецца і сельскагаспадарчая дэлегацыя з Азербайджана. Тут таксама бачыцца сур’ёзная зацікаўленасць у беларускім вопыце.
«У цэлым у рамках маючых адбыцца сустрэч будуць выбудаваны канкрэтныя планы працы беларускіх будаўнікоў і іншых спецыялістаў у Азербайджане», — адзначылі ў прэс-службе.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] http://president.gov.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/telefonnaya-razmova-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/ilham-alieu
[6] https://zviazda.by/be/tags/belarus-i-azerbaydzhan