Сёння ў Міжнародным канферэнц-цэнтры «Усходняга возера» ў рамках Форуму народнай дыпламатыі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) адкрылася комплексная выстава на тэму «Дом ШАС», паведамілі газеце «Звязда» арганізатары.
Можна наведаць разнастайныя мерапрыемствы, сярод якіх выстава кітайскага жывапісу 100 кітайскіх мастачак, выставы, якія паказваюць асаблівасці розных краін, выстава, якая адлюстроўвае тэматыку кітайскай барацьбы з беднасцю — «Святло надзеі», выстава кніг ШАС, выстава дзіцячых малюнкаў з дзяржаў-членаў ШАС.
Таксама пройдуць мерапрыемствы па абмене, прысвечаныя майстэрству ёгі і тайцзы, а таксама дэманстрацыя чаю і кавы. З 4 па 6 чэрвеня ва Уханьскім гандлёвым цэнтры «Дыяндзі Іфан» пройдуць яшчэ пяць выстаў.
Мікалай ЛIТВIНАЎ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/mikalay-litvinau
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya