Для вакцынацыі прымяняюцца камбінаваная вектарная вакцына Гам-Кавіда-Вак і вакцына супраць SARS-CoV-2 (клеткі Vero), інактываваная (SARS-CoV-2 Vaccine (Vero Cell), Inactivated (вытворчасці Пекінскага інстытуту біялагічных прадуктаў, ТАА, КНР), перадае [1] Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Цяпер згодна з Нацыянальным планам па вакцынацыі супраць COVID-19 на 2021-2022 гады прафілактычныя прышчэпкі праводзяцца медыцынскім і фармацэўтычным работнiкам, работнікам устаноў адукацыі, работнікам устаноў з кругласутачным рэжымам знаходжання, а таксама асобам, якія пражываюць у іх, асобам ва ўзросце старэйшыя за 60 гадоў і асобам, якія маюць хранічныя захворванні.
Па стане на 2021/06/03 у цэлым па Рэспубліцы Беларусь колькасць асоб, якія атрымалі першую дозу вакцыны, склала 560 тысяч чалавек (6,1% ад колькасці насельніцтва), прайшлі поўны курс вакцынацыі 296,2 тысяч чалавек (3,2%).
Прэв’ю — pixabay.com
Спасылкі
[1] https://rcheph.by/news/o-khode-vaktsinatsii-protiv-covid-19-naseleniya-respubliki-belarus-po-sostoyaniyu-na-03-06-2021.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/vakcynacyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/covid-19
[4] https://zviazda.by/be/tags/pryshchepka
[5] https://zviazda.by/be/tags/statystyka