zviazda.by
Published on zviazda.by (https://zviazda.by)

Хатняя старонка > Найбуйнейшы ў Беларусі лагістычны аператар РУП «Белтаможсэрвіс» адзначае 22-годдзе

  • 09.06.2021 19:57
  • Эканоміка [1]

Найбуйнейшы ў Беларусі лагістычны аператар РУП «Белтаможсэрвіс» адзначае 22-годдзе. У кантэксце гісторыі лічба невялікая, але для сусветнага гандлю і наладжвання партнёрства і сяброўства паміж краінамі вызначальная. За гэты час кампанія стала найлепшым экспедытарам года і ўзначаліла рэйтынг эфектыўнасці функцыянавання лагістычных цэнтраў Беларусі. Актыўна пашыраецца геаграфія — нядаўна быў адкрыты склад часовага захоўвання ў Мазыры і мультымадальны комплекс у Бабруйску. У рамках ініцыятывы «Адзін пояс — адзін шлях» кампаніяй было адпраўлена больш за 300 вагонаў з прадукцыяй беларускай вытворчасці ў Кітай. Адным з падарункаў кампаніі да дня нараджэння стала прэстыжная прэмія ТІВО-2021 для афіцыйнага сайта «Белтаможсэрвіс». Расказваем, як жыве кампанія, для якой няма межаў і якія ў яе планы на будучыню.


«Белтаможсэрвіс» — найбуйнейшы аператар на рынку лагістычных паслуг Беларусі. Лагістычная дзейнасць грунтуецца на стварэнні ведамаснай лагістычнай сістэмы з выкарыстаннем найноўшых ІT-тэхналогій, статусу 3PL-правайдара, развітой інфраструктуры ва ўсіх рэгіёнах краіны. «Белтаможсэрвіс» ахоплівае больш за 1/3 рынку паслуг сярод мытных прадстаўнікоў. Спецыялісты па мытным дэклараванні прадпрыемства штодня падаюць каля 3000 дэкларацый на тавары. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта № 305 «Аб сістэме электроннай чаргі транспартных сродкаў у пунктах пропуску», РУП «Белтаможсэрвіс» ажыццяўляе кіраванне дзейнасцю сістэмы электроннай чаргі і з'яўляецца аператарам электроннай чаргі.

«Белтаможсэрвіс» аказвае экспедытарскія паслугі па дастаўцы тавараў ад адпраўніка атрымальніку, якія ўключаюць арганізацыю працэсу перавозкі грузу любым відам транспарту, афармленне перавозачных і іншых дакументаў, неабходных для выканання перавозкі грузу, атрыманне дазволаў органаў кантролю пры экспарце і імпарце тавараў, мытныя фармальнасці, транспарціроўку, кансультаванне па пытаннях арганізацыі перавозак грузаў, вызначэнне патрэбы ў рухомым саставе, выбар віду транспарту, вызначэнне этапаў перавозкі і разлік кошту перавозкі. З 2016 года прадпрыемства з'яўляецца экспедытарам Беларускай чыгункі і аператарам кантэйнерных цягнікоў па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь для грузаў, якія ідуць з далёкага замежжа (Кітай).

Для эфектыўнай работы прадпрыемства валодае ўсімі небходнымі ўмовамі. У лічбах гэта: восем сучасных транспартна-лагістычных цэнтраў класа «А», якія размяшчаюцца ва ўсіх абласных цэнтрах рэспублікі, пяць складскіх комплексаў класа «У». Агульная плошча інфраструктуры — 960 000 м2. Будуецца транспартна-лагістычны цэнтр у Віцебскім рэгіёне.

На транспартна-лагістычных цэнтрах прадпрыемства аказваецца шырокі спектр паслуг па мытным афармленні, складской апрацоўцы, маркіроўка акцызнымі маркамі, кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі, у тым ліку з радыёчастотнай пазнакай (RFІD — пазнака), па тэхналогіі Data-Matrіx для тавараў рынку ЕАЭС. На складах таксама маюцца халадзільныя камеры, сістэмы кантролю доступу да складоў, сістэмы відэаназірання; сістэмы аўтаматызацыі склада, у тым ліку праграмныя прадукты ўласнай распрацоўкі, з дапамогай якіх суб'екты знешнеэканамічнай дзейнасці могуць ажыццяўляць мытныя аперацыі. Доля прадпрыемства на дадзеным рынку паслуг складае 60 працэнтаў.

За 22 гады на прадпрыемстве падабралася вялікая каманда спецыялістаў. Дзякуючы ёй, а таксама тэхнічным, інфраструктурным і чалавечым рэсурсам рацыянальна, эфектыўна, з найменшымі выдаткамі для кліентаў і вельмі аператыўна вырашаюцца нават самыя складаныя лагістычныя задачы.

Загаловак у газеце: Лагістыка як пакліканне

Тэгі:
  • Белтаможсэрвіс [2]
  • лагістыка [3]
  • РУП «Белтаможсэрвіс» [4]
  • гандль [5]
Падзяліцца:
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2022 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(37842935, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by
Обслуживание в
weba.

Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/tags/beltamozhservis-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/lagistyka
[4] https://zviazda.by/be/tags/rup-beltamozhservis-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/gandl