Мясцовыя ўлады сталіцы разгледзелі пытанне аб стане і функцыянаванні дваровых спартыўных пляцовак.
Цяпер большасць іх, як паведамілі ў Мінгарвыканкаме, чакае паступовая і грунтоўная мадэрнізацыя. Усяго ў горадзе 285 такіх збудаванняў. Многія ўжо фізічна і маральна састарэлі. Таму мадэрнізацыя закране значную частку дваровых спартыўных пляцовак.
Прычым зроблена гэта будзе па тыпавым праекце. Распрацавана адпаведная форма шматпрофільнай спартыўнай пляцоўкі, якая і ляжа ў аснову рамонту старых пляцовак. Падчас яго мяркуецца ўладкаваць штучнае пакрыццё, футбольную браму, баскетбольныя кольцы, іншыя спартыўныя прыстасаванні і снарады.
Адміністрацыі раёнаў і галоўнае ўпраўленне спорту і турызму Мінскага гарвыканкама ўжо ўключыліся ў гэтую работу, у прыватнасці распрацаваны графікі мадэрнізацыі дваровых спартыўных пляцовак.
Мікалай ЛЮБЧАНСКІ
Прэв’ю — pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/mingarvykankam
[3] https://zviazda.by/be/tags/dvarovyya-spartyunyya-plyacouki