На базе адзінаццаці бальніц Мінска з 14 чэрвеня будзе арганізавана работа пунктаў вакцынацыі супраць інфекцыі COVІD-19.
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, прайсці вакцынацыю супраць каранавіруса можна ў прышчэпачных пунктах, арганізаваных у бальніцах №№ 1, 2, 3, 4, 5, 6, 8, 10, 11, а таксама ў бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі і МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі.
Прышчэпачныя пункты створаны ў адпаведнасці з загадам Міністэрства аховы здароўя № 412 «Аб правядзенні вакцынацыі супраць COVІD-19». Яны аснашчаны абсталяваннем, у тым ліку ўсім неабходным для захавання патрабаванняў «холадавага ланцуга».
У пунктах змогуць атрымаць прышчэпку ўсе ахвотныя — пры ўмове прад'яўлення дакумента, які сведчыць асобу. Падрабязная інфармацыя аб рабоце прышчэпачных пунктаў будзе размешчана ў агульнадаступных месцах і на сайтах устаноў.
Алена КРАВЕЦ
Прэв’ю — pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/alena-kravec
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/vakcynacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/covid-19-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-ahovy-zdarouya
[6] https://zviazda.by/be/tags/pryshchepka