Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Філіпіны Радрыга Дутэртэ і народ гэтай краіны з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці, паведамілі [1] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Ваша цвёрдая пазіцыя па абароне суверэнітэту і цэласнасці Філіпін як ад знешніх, так і ад унутраных пагроз заўсёды выклікала адабрэнне і павагу ў Беларусі», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць у развіцці плённага супрацоўніцтва з Філіпінамі. «Перакананы, што актывізацыя дыялогу паміж Мінскам і Маніле, у тым ліку па пытаннях эканамічнага і гуманітарнага ўзаемадзеяння, пашырэння дагаворна-прававой базы, цалкам адпавядае нашым агульным інтарэсам», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў Радрыга Дутэртэ моцнага здароўя і ажыццяўлення планаў, а філіпінцам — міру і дабрабыту.
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru/events/pozdravlenie-prezidentu-respubliki-filippiny-rodrigo-duterte
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/filipiny
[4] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne