Міністэрства аховы здароўя Беларусі атрымала з Расіі дазвол на выкарыстанне 180 тыс. доз другога кампанента «Спадарожнік-V», інфармуе [1] тэлеграм-канал ўстановы.
У пятніцу вечарам спецыялісты РУП «Белфармацыя» даставілі дадзеныя партыі вакцыны ва ўсе рэгіёны. Сёння ў многіх паліклініках краіны праводзіцца вакцынацыя першай або другой дозай вакцыны.
Гаворка ідзе пра вакцыну «Спадарожнік-V», якая выраблена на магутнасцях РУП «Белмедпрэпараты».
У краіне больш за 690 тыс. чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 380 тыс. — прайшлі поўны курс вакцынацыі.
Прэв’ю — pixabay.com
Спасылкі
[1] https://t.me/minzdravbelarus
[2] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-ahovy-zdarouya
[3] https://zviazda.by/be/tags/spadarozhnik-v-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/vakcyna-ad-karanavirusa