Масавае пахаванне знайшлі ў Польшчы непадалёк ад нацысцкага канцлагера Аўшвіц-Біркенаў (Асвенцым) пасля таго, як жыхар суседняга гарадка выявіў на беразе ракі 12 чэрапаў і мноства костак, інфармуе [1] Лента. ру са спасылкай на газету Daily Mail.
Паліцыі трэба будзе ўсталяваць, ці могуць астанкі належаць вязням лагера смерці і ці ведаў аб брацкай магіле Дзяржаўны інстытут нацыянальнай памяці, які расследуе злачынствы Другой сусветнай вайны і камуністычнай эпохі.
У прэс-службе музейнага комплексу Аўшвіц-Біркенаў распавялі, што ім было вядома аб пахаванні, але яно размешчана за межамі лагера і адміністрацыйны ўплыў на гэтую тэрыторыю не распаўсюджваецца.
Спасылкі
[1] https://lenta.ru/news/2021/06/12/auschwitz/
[2] https://zviazda.by/be/tags/brackaya-magila
[3] https://zviazda.by/be/tags/aushvic-birkenau
[4] https://zviazda.by/be/tags/asvencym