Рэспубліканскі ўніверсальны кірмаш «Палесскі кірмаш» пройдзе ў Мазыры 23-26 чэрвеня, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на сайт Гомельскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
Кірмаш размесціцца на ажыўленай цэнтральнай плошчы Мазыра. Для ўдзелу ў мерапрыемстве плануецца прыцягнуць арганізацыі, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў з розным асартыментам тавараў: падарункі, сувеніры, парфумерыя і касметыка, адзенне, мясныя і малочныя прадукты, Хлебабулачныя і кандытарскія вырабы, мёд і прадукты пчалярства, дэлікатэсы, а таксама вырабы ручной працы.
«Палесскі кірмаш» адбудзецца ў рамках правядзення Нацыянальным алімпійскім камітэтам у розных гарадах рэспублікі сямейнага масавага спартыўнага свята «Вытокі. Крок да Алімпу». Так, 26 чэрвеня пл. Леніна стане цэнтральнай пляцоўкай фестывалю. Праграмай мерапрыемства прадугледжаны спартыўныя лакацыі, аб’яднаныя ў «Алімпійскі квэст», гастрофест, анімацыйныя гульні, лаунж-зоны для кансультацый і майстар-класаў, мабільны планетарый, кірмашовы гандаль, свята майстроў і рамеснікаў і канцэртна-забаўляльная пляцоўка з удзелам зорак беларускай эстрады.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/jarmarka-palesski-kirmash-projdet-v-mozyre-23-26-ijunja-445735-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/paleski-kirmash
[3] https://zviazda.by/be/tags/mazyr
[4] https://zviazda.by/be/tags/centralnaya-ploshcha
[5] https://zviazda.by/be/tags/vytoki-krok-da-alimpu