У Гродне на Нёмане ратавальнікі дасталі з ракі 18-гадовага хлопца. Аб гэтым БелТА паведамілі [1] ў Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах.
Інцыдэнт адбыўся ў раёне цэнтральнай выратавальнай станцыі 11 чэрвеня. «Малады чалавек заплыў за буйкі і практычна адразу пайшоў пад ваду. Гэта заўважылі выратавальнікі і аказалі яму дапамогу. Няўдачлівы плавец знаходзіўся ў стане ап’янення», — распавялі ў абласной арганізацыі Таварыства.
Ратавальнікі нагадваюць, што алкаголь і адпачынак на вадзе несумяшчальныя. Таксама для купання лепш выбіраць вадаёмы, дзе ёсць выратавальныя станцыі і пасты. Там забяспечана дзяжурства выратавальнікаў, а таксама правяраюцца стан дна і вады.
Зафіксаваныя ў рэгіёне і трагічныя інцыдэнты на вадзе. У Ваўкавыскім раёне 12 чэрвеня з тэхнічнага вадаёма дасталі цела 94-гадовага мужчыны. Прычына ўтаплення высвятляецца. У гэты ж дзень у Навагрудскім раёне непадалёк ад пасёлка Любча ў вадзе знайшлі цела жанчыны. Пакуль яе асобу не ўстанавілі.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-grodno-na-reke-spasli-18-letnego-parnja-445860-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/grodna
[3] https://zviazda.by/be/tags/nyoman
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[5] https://zviazda.by/be/tags/asvod