Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 30 прадстаўнікам розных сфер дзейнасці, паведамілі [1] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
За шматгадовую працу ў падатковых органах, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці гэтай узнагароды ў ліку іншых ўдастоены намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Жлобінскім раёне Святлана Герасімовіч, начальнік юрыдычнага ўпраўлення інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску Маргарыта Саўчанка і першы намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Брэсцкай вобласці Вадзім Шаўчук.
Падзякай Прэзідэнта Беларусі за значны асабісты ўклад у аказанне медыцынскай дапамогі насельніцтву, забеспячэнне ўстойлівага санітарна-эпідэміялагічнага становішча ўзнагароджаны, у прыватнасці, урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг (намеснік аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі) Сененскай цэнтральнай раённай бальніцы Віктар Ксянзоў, фельчар (выязной брыгады) аддзялення хуткай дапамогі Шумілінскай цэнтральнай раённай бальніцы Марына Скакунова, урач-траўматолаг-артапед (загадчык) аддзялення медыцынскай рэабілітацыі хворых і інвалідаў артапеда-траўматалагічнага профілю Гарадской клінічнай бальніцы №3 Гродна Сяргей Солтан.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru/events/blagodarnost-prezidenta-obyavlena-30-predstavitelyam-razlichnyh-sfer-deyatelnosti
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/padzyaka-prezidenta