Галоўны ўрач цэнтра «Лідэр медыцыны» Яўген Цімакоў адзначыў, што вакцынацыя ад каранавіруса паўплывае на сённяшнюю сытуацыю, але не адразу, перадае [1] ТАСС.
«Лета — спрыяльны перыяд для вакцынацыі: зніжаецца колькасць сезонных вірусных інфекцый, імунітэт лепш, так як чалавек пастаянна атрымлівае вітаміны, ужывае натуральныя прадукты. Гэта самы спрыяльны час для вакцынацыі», — сказаў ён.
Цімакоў дадаў, што вакцынацыя ад каранавіруса, безумоўна, паўплывае на сённяшнюю сытуацыю, але не адразу. Паколькі для выпрацоўкі імунітэту пасля прышчэпкі ўжо мусіць прайсці два тыдні, а ў лепшым выпадку — 1,5 месяца. «Раней чым праз месяц вакцынацыя не пачне прыносіць свае пазітыўныя плён. Да восені хутчэй за ўсё будзе чацвёртая хваля. Калі летам будзе праведзена вакцынацыя, то да восені мы будзем гатовыя да таго, што эпідпрацэс будзе кантралявацца», — сказаў на заканчэнне ён.
Прэв’ю — pixabay.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/obschestvo/11664141
[2] https://zviazda.by/be/tags/lider-medycyny
[3] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-cimakou
[4] https://zviazda.by/be/tags/pryshchepka