У Мумбаі на 99-м годзе жыцця памёр індыйскі акцёр, рэжысёр, сцэнарыст і грамадскі дзеяч Чандрашекхар, паведамляе [1] МИР24.
Як перадае выданне India Today, спасылаючыся на сваякоў артыста, ён памёр раніцай 16 чэрвеня. У той жа дзень Чандрашекхара крэміравалі. Прычынай смерці акцёра сталі ўзроставыя хваробы.
Чандрашекхар нарадзіўся 3 ліпеня 1922 года ў індыйскім Хайдарабадзе. Пік яго славы прыйшоўся на 1950-я і 1960-я гады. Артыст зняўся ў больш за сто кінастужках і серыялах.
Чандрашекхар таксама праславіўся тым, што ўпершыню шырокай аўдыторыі прадставіў у Індыі танец ча-ча-ча — ў аднайменным мюзікле 1964 года. Сусветную вядомасць Чандрашекхар атрымаў дзякуючы фільму 1982 году «Танцор дыска».
Спасылкі
[1] https://mir24.tv/news/16463529/v-indii-umer-zvezda-kultovogo-filma-tancor-disko
[2] https://zviazda.by/be/tags/tancor-dyska
[3] https://zviazda.by/be/tags/chandrashekhar
[4] https://zviazda.by/be/tags/smerc