Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў 2-й гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы Мінска з 70-годдзем з дня заснавання медыцынскай установы, паведамілі [1] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Кожны год, кожны дзень зладжанай і скрупулёзнай працы вашага вялікага дружнага калектыву — гэта выратаваныя дзіцячыя жыцці, — гаворыцца ў віншаванні. — Вам удалося першымі ў нашай краіне укараніць прызнаныя ў свеце методыкі перасадкі нырак і вядзення рознай эндакрыннай паталогіі, падарыўшы тым самым шчаслівую будучыню дзясяткам тысяч маленькіх пацыентаў не толькі з Беларусі, але і многіх іншых краін».
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзякуючы прафесіяналізму і пастаяннай даследчай працы ў сценах гарадской клінікі адкрыты тры рэспубліканскіх цэнтра для аказання спецыялізаванай медыцынскай дапамогі. Рэкамендацыямі іх кансіліумаў карыстаюцца айчынныя і замежныя ўрачы.
«Перакананы, адказнасць і мэтанакіраванасць дазволяць вам дасягаць новых поспехаў у лячэнні нават самых складаных выпадкаў», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву бальніцы моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru/events/pozdravlenie-kollektivu-2-y-gorodskoy-detskoy-klinicheskoy-bolnicy-minska
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/2-aya-dzicyachaya-balnica-minska