Вадзіцель «Шэўрале» загінуў ад удару ў прыдарожнае дрэва пад Смаргонню, паведамляе [1] ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Здарэнне адбылося раніцай у двух кіламетрах ад Смаргоні на аўтадарозе, якая злучае райцэнтр з горадам Маладзечна. Па наяўнай інфармацыі, кіруючы аўтамабілем маркі «Шэўрале», 37-гадовы кіроўца на прамым асфальтаваным участку не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у левы па ходзе руху кювет і стукнуўся ў прыдарожнае дрэва. Ад удару мужчына памёр на месцы здарэння.
Спасылкі
[1] https://grodno.mvd.gov.by/ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/dai-uus-grodzenskaga-ablvykankama
[4] https://zviazda.by/be/tags/avaryya