Беларускія тэнісісткі Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка прабіліся ў фінал парнага разраду турніру катэгорыі WTA-500 у Берліне з прызавым фондам $ 565,5 тыс., паведамляе [1] БелТА.
У паўфінале адзіночнага разраду Вікторыя Азаранка (16-ы нумар сусветнага рэйтынгу) прайграла расійскай тэнісістцы Людміле Самсонавай (106) — 4: 6, 2: 6. Да гэтага на спаборніцтвах у сталіцы Германіі экс-першая ракетка свету абыграла дзвюх прадстаўніц Германіі — Андрэа Петкавіч (129) — 6: 4, 7: 6 (7: 2) і Ангеліку Кербер (27) — 6: 3, 7: 5, а ў чвэрцьфінале перамагла амерыканку Джэсіку Пегулу (26) — 6: 2, 5: 7, 6: 4.
Чацвёртая ракетка планеты Арына Сабаленка ў 1/8 фіналу адзіночнага разраду прайграла амерыканскай тэнісістцы Мэдысан Кіз (28) — 4: 6, 6: 1, 5: 7.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/azarenko-i-sobolenko-vyshli-v-final-parnogo-razrjada-turnira-v-berline-446734-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/azaranka
[3] https://zviazda.by/be/tags/raketka
[4] https://zviazda.by/be/tags/aryna-sabalenka