У ходзе кампаніі па вакцынацыі ў Кітаі было зроблена больш за 1 мільярд прышчэпак ад каранавіруса. Пра гэта са спасылкай на паведамленне Дзяржаўнага камітэта па пытаннях гігіены і аховы здароўя КНР паведамляе ТАСС. [1]
Паказчык у 1,01 млрд зробленых вакцын быў дасягнуты па стане на 19 чэрвеня. Кампанія па вакцынацыі насельніцтва краіны пачалася ў Кітаі 15 снежня. Да красавіка былі зробленыя 136,6 млн прышчэпак, 270,41 млн - па стане на пачатак мая і парадку 681,9 млн прышчэпак - да пачатку чэрвеня.
Нагадаем, усяго ў Кітаі было зафіксавана 103 525 выпадкаў заражэння COVID-19. 98104 пацыентаў ачунялі, 4846 - памерлі.
Прэв’ю: Freepik
Спасылкі
[1] https://tass.ru/obschestvo/11699009
[2] https://zviazda.by/be/tags/vakcynacyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/pryshchepka-ad-covid
[4] https://zviazda.by/be/tags/vopyt-kitaya