Паэт-метамарфіст Аляксандр Яроменка памёр ва ўзросце 70 гадоў, паведаміла паэтка і бард Вераніка Даліна, інфармуе [1] ТАСС.
У паэта было анкалагічнае захворванне, ён доўгі час знаходзіўся ў хоспісе.
Аляксандр Яроменка нарадзіўся 25 кастрычніка 1950 года. Шырокую вядомасць атрымаў у 1970-1990-я гады. Разам з паэтамі Аляксеем Паршчыкавым і Іванам Жданавым стварыў нефармальную літаратурную групу «метаметафарыстаў». Аўтар зборнікаў вершаў «Гарызантальная краіна», «Інварыянт» і іншых. Яроменка лаўрэат прэміі імя Барыса Пастэрнака.
Прэв’ю — pixabay.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/kultura/11706219
[2] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-yaromenka
[3] https://zviazda.by/be/tags/paet
[4] https://zviazda.by/be/tags/smerc