У новую аперацыйную сістэму ад Microsoft будзе вернутая падтрымка віджэтаў для працоўнага стала. Такім чынам, карыстальнікі змогуць размясціць на экране інфарматыўныя блокі ад розных сэрвісаў і прыкладанняў, перадае [1] Лента.ру.
Па словах інсайдэра Walking Cat, уладальнікі ліцэнзійных копій Windows 11 змогуць усталяваць на працоўны стол віджэты, у тым ліку, ад іншых вытворцаў, а не толькі ад фірмовых праграм Microsoft. Аднак блогер лічыць, што на першым этапе разгортвання АС будуць даступныя толькі ўбудаваныя ў Windows віджэты.
Паведамленне інсайдэра пацвердзіў інжынер Рафаэль Рывэра (Rafael Rivera). Паводле слоў спецыяліста, ён не бачыць якіх-небудзь згадак адносна таго, што падтрымка іншых віджэтаў з’явіцца ў арыгінальнай версіі Windows 11. Аднак дадзеныя пашырэння будуць укараняцца паступова, з наступнымі абнаўленнямі. Анонс Windows 11 павінен адбыцца 24 чэрвеня.
Функцыю віджэтаў мела аперацыйная сістэма Windows Vista, якая выйшла ў 2006 годзе. Спыненне падтрымкі АС завяршылася 11 красавіка 2017 года.
Прэв’ю — pixabay.com
Спасылкі
[1] https://lenta.ru/news/2021/06/22/widgets/
[2] https://zviazda.by/be/tags/windows
[3] https://zviazda.by/be/tags/walking-cat
[4] https://zviazda.by/be/tags/rafael-ryvera
[5] https://zviazda.by/be/tags/vidzhety