Беларускі малатабоец Іван Ціхан выканаў кваліфікацыйны нарматыў, які дае права выступіць на Алімпіядзе ў Токіа, паведамілі [1] ў прэс-службе БФЛА.
Кіраўнік Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі выйграў золата на IV этапе Кубка Украіны па кіданнях і Усеўкраінскіх спаборніцтвах памяці заслужаных трэнераў Украіны Леаніда Смелаша і Анатоля Кончыц.
У трэцім выхадзе ў сектар ураджэнец Гродзенскай вобласці адправіў снарад на 77 м 57 см, што на 7 см перавышае алімпійскі нарматыў. Але на гэтым тытулаваны малатабоец не спыніўся і на пятай спробе адправіў снарад на 77 м 72 см.
Спасылкі
[1] https://www.bfla.eu/news/rezultaty/olimpiyskaya-litsenziya-ivana-tikhona-i-itogi-vystupleniya-belorusskikh-legkoatletov-na-mezhdunarodn/
[2] https://zviazda.by/be/tags/bfla
[3] https://zviazda.by/be/tags/ivan-cihan
[4] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyada-u-tokia