Супрацоўнікі БЭЗ УУС Мінаблвыканкама і Барысаўскага РУУС выявілі факт атрымання хабару службовай асобай вядомага вытворцы малочнай прадукцыі ў Беларусі, паведамілі [1] ва УУС Мінаблвыканкама.
Мужчына атрымаў Br70 за спрыяльнае вырашэнне пытання аб правядзенні працэдуры закупкі таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў у парушэнне палажэнні аб парадку ажыццяўлення закупак тавараў (работ, паслуг) за кошт уласных сродкаў. А менавіта ён не правёў даследаванне кан’юнктуры рынку коштаў на пастаўку тавараў на прадпрыемства.
Следчыя распачалі крымінальную справу па артыкуле «Атрыманне хабару». Яе максімальная санкцыя прадугледжвае да 7 гадоў пазбаўлення волі. Фігурант змешчаны ў ІЧУ.
Прэв’ю — pixabay.com
Спасылкі
[1] http://minsk-region.gov.by/struktura/upravleniya2579/2012-08-09-11-34-17/
[2] https://zviazda.by/be/tags/habar-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryminal
[4] https://zviazda.by/be/tags/malochnae-pradpryemstva