Каля трох гадзін ночы паступіў сігнал аб спрацоўванні кнопкі трывожнай сігналізацыі ў краме на адной з заправак Оршы. Падрабязнасці паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама.
Прыбыўшым міліцыянерам групы затрымання Дэпартамента аховы аператар-прадавец распавяла, што ў памяшканне ўварваліся двое невядомых у масках. Жанчына ў гэты момант была каля склада. Убачыўшы зламыснікаў, яна паспяшалася схавацца. Налётчыкі ж літаральна за некалькі секунд выцягнулі выручку з касы і выкралі некалькі пачкаў цыгарэт.
Высветлілася, што на злачынства пайшлі двое падлеткаў 16 і 15-ці гадоў. Абодва яны ўраджэнцы Аршанскага раёна. Прычым, малодшы з затрыманых ужо меў судзімасць за крадзеж. Следчымі ў дачыненні да зламыснікаў распачата крымінальная справа за рабаванне. Аператыўнікамі правяраецца інфармацыя аб іх датычнасці да здзяйснення іншых падобных злачынстваў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю — pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/azs
[2] https://zviazda.by/be/tags/orsha
[3] https://zviazda.by/be/tags/uus-vicebskaga-ablvykankama
[4] https://zviazda.by/be/tags/kryminal