Псіхатроп «зварыў» яе брат.
Увечары 20 чэрвеня ў аграгарадку Новая Гута брыгада медыкаў канстатавала смерць 35-гадовай мясцовай жыхаркі. Наркакантроль Гомельскага РАУС усталяваў, што да смерці жанчыны можа мець дачыненне яе раней судзімы 36-гадовы брат. Мужчына прыехаў да сястры ў госці з Віцебскай вобласці. Будучы на заробках у Расіі, ён прывёз абсталяванне, рэагенты і рэактывы для вырабу метамфетаміну. Стварыў наркалабараторыю непасрэдна ў кватэры сваячкі, у якой, дарэчы, пражываюць яе дзеці (14 і 6 гадоў). Ён стаў вырабляць забаронены прадукт, яго пачала ўжываць і сястра. Пасля здарэння аператыўнікі знайшлі ў кватэры шкляную колбу з вадкасцю ружовага колеру. Па заключэнні экспертаў, гэта быў пара-метыламфетамін вагой каля 40 грамаў. Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням мужчыны і распачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў.
Наталля КАПРЫЛЕНКА
Фота УУС Гомельскага аблвыканкама
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki
[2] https://zviazda.by/be/tags/gomelskaya-voblasc
[3] https://zviazda.by/be/tags/peradazirouka
[4] https://zviazda.by/be/tags/smerc