У перыяд з 24 па 26 чэрвеня супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі Гомельскай вобласці будуць праведзены масіраваныя адпрацоўкі наступных аўтамабільных дарог: Р-31 Бабруйск — Мазыр — мяжа Украіны, Р-82 Кастрычніцкі — Парычы — Рэчыца.
Адпрацоўкі будуць весціся з мэтай спынення парушэнняў Правілаў дарожнага руху, якія ўплываюць на бяспеку дарожнага руху і ўсіх яго ўдзельнікаў.
У рабоце супрацоўнікі будуць выкарыстоўваць галосны, негалосны і змешаны кантроль за выкананнем удзельнікамі дарожнага руху патрабаванняў ПДР. Нарады ДПС будуць выстаўлены ў месцах, якія маюць павышаную верагоднасць здзяйснення дарожна-транспартных здарэнняў і мець пры сабе прыборы фота- і відэафіксацыі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/dai
[2] https://zviazda.by/be/tags/gomelskaya-voblasc
[3] https://zviazda.by/be/tags/adpracouki-darog