Поўнасцю вакцынаваныя ад каранавіруса замежныя грамадзяне могуць уязджаць у Егіпет без ПЛР-тэстаў пры ўмове прадастаўлення на граніцы сертыфіката аб праходжанні вакцынацыі. Аб гэтым аб’явіла ў сераду Міністэрства аховы здароўя і народанасельніцтва краіны, паведамляе [1] ТАСС.
«Сюды адносяцца вакцыны, адобраныя Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя і Упраўленнем па лекавых сродках Егіпта, — прыводзіць газета Al Ahram заяву ведамства. — Уезд дазволены праз 14 дзён пасля атрымання другой дозы двухкампанентнай вакцыны („Спадарожнік V“, Pfizer, AstraZeneca, Moderna, Sinopharm, Sinovac) або праз 14 дзён пасля атрымання першай дозы аднакампанентнай вакцыны Johnson & Johnson». «У сертыфікатах павінны быць QR-код і пячатка афіцыйнага органа, ніякія выпраўленні, памылкі або дапіскі не дапускаюцца», — адзначаецца ў камюніке Міністэрства аховы здароўя.
Пры гэтым дазвол датычыцца краін, «не закранутых муціраванымі штамамі каранавіруса». У выпадку, калі пасажыр прыбывае з адной з краін, дзе зафіксаваны мутацыі (Індыя, Бангладэш, Пакістан, Бутан, М’янма, Непал, В’етнам, Шры-Ланка, Бразілія і некаторыя іншыя краіны Лацінскай Амерыкі), то нават пры наяўнасці сертыфіката аб вакцынацыі замежны грамадзянін абавязаны зрабіць у аэрапорце малекулярны экспрэс-тэст на каранавірус.
У Егіпце сітуацыя з новым каранавірусам крыху стабілізавалася. Калі ў маі — пачатку чэрвеня штодзённа фіксавалі больш за тысячу новых выпадкаў заражэння, то цяпер сярэднясутачны прырост інфіцыраваных знізіўся да 500 чалавек. Паводле апошніх даных Міністэрства аховы здароўя краіны, з пачатку пандэміі было выяўлена звыш 278 тыс. заражаных, больш за 206 тыс. поўнасцю выздаравелі, 15,9 тыс. чалавек памерлі. За мінулыя суткі ад ускладненняў памерлі 37 чалавек.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/obschestvo/11736027
[2] https://zviazda.by/be/tags/egipet-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[4] https://zviazda.by/be/tags/vakcynacyya