Следчыя шукаюць абставіны смерці дзіцяці ад удару токам, паведамілі [1] ў тэлеграм-канале СК.
Увечары 23 чэрвеня бягучага года паступіла паведамленне пра смерць 9-гадовага жыхара Асіповічаў. На месца здарэння неадкладна выбыла следча-аператыўная група.
Устаноўлена, што дзіця знаходзілася на дачы ў вёсцы Амінавічы Асіповіцкага раёна разам з бабуляй, дзядулем і малодшым братам. Каля 16:50 хлопчык, уключаючы ў разетку электрычны тэнт для падагрэву вады атрымаў удар токам. Яго знайшоў малодшы брат і вырваў вілку з разеткі. Аднак, нягледзячы на спробы медыкаў, выратаваць дзіця не ўдалося.
Следчым з прыцягненнем спецыялістаў УДКСЭ па Магілёўскай вобласці і прадстаўнікамі энерганагляду праведзены агляд месца здарэння, прызначаны шэраг экспертных даследаванняў, апытаны сваякі і суседзі загінулага.
Па дадзеным факце Асіповіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка. Устанаўліваюцца ўсе абставіны здарэння.
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/k/
[2] https://zviazda.by/be/tags/smerc
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzicya
[4] https://zviazda.by/be/tags/udar-tokam
[5] https://zviazda.by/be/tags/asipovicki-rayon