Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка сустрэўся з Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым, паведамляе [2] БелТА.
«Беларусь мае глыбокія сяброўскія пачуцці да Казахстана. Мы заўсёды былі саюзнікамі, партнёрамі. Чалавечы фактар вельмі важны для развіцця і дзелавых адносін. Мы рады канстатаваць, што пасля перыяду пандэміі гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва вельмі дынамічна развіваецца: растуць і беларускі экспарт у Казахстан, і казахстанскія пастаўкі ў Беларусь», — сказаў Раман Галоўчанка.
Кіраўнік беларускага ўрада адзначыў, што ў час візіту ў Казахстан яму ўдалося больш глыбока азнаёміцца з рэалізуемымі ў краіне інавацыйнымі індустрыяльнымі праектамі, абмеркаваць з казахстанскім бокам пытанні развіцця супрацоўніцтва па розных напрамках. Былі дасягнуты канкрэтныя дамоўленасці, падпісаны кантракты.
Касым-Жамарт Такаеў адзначыў, што 26 чэрвеня правёў тэлефонную размову з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. «Адбыўся грунтоўны абмен думкамі па пытаннях далейшага развіцця супрацоўніцтва. Для Казахстана Беларусь — гэта сапраўды стратэгічны партнёр, саюзнік. Мы будзем рабіць усё магчымае на ўзаемнай аснове, каб развіваць і паглыбляць наша супрацоўніцтва», — падкрэсліў ён.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://blr.belta.by/economics/view/galouchanka-i-takaeu-abmerkavali-gandleva-ekanamichnae-supratsounitstva-belarusi-i-kazahstana-101417-2021/
[3] https://zviazda.by/be/tags/raman-galouchanka
[4] https://zviazda.by/be/tags/kasym-zhamart-takaeu
[5] https://zviazda.by/be/tags/supracounictva-belarusi-i-kazahstana