Напярэдадні ХХХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску — 2021» канал «Культура» Беларускага радыё правядзе спецыяльную эфірную акцыю, якая пазнаёміць cлухачоў з артыстамі, што прадставяць нашу краіну на дзіцячым і дарослым міжнародных конкурсах выканаўцаў эстраднай песні.
У межах праграмы «Канцэртная зала» з 13 да 16 ліпеня прагучаць запісы фінальных адборачных этапаў, на якіх і вызначыліся прадстаўнікі ад Беларусі — Канстанцін Мазуркевіч і Данііл Мышкавец. Акрамя конкурсных нумароў, гледачы ўбачаць выступленні членаў журы і ганаровых гасцей, сярод якіх — народная артыстка Беларусі Анастасія Масквіна, заслужаныя артысты Беларусі Ірына Дарафеева, Алена Ланская, Вікторыя Алешка, арт-група «Беларусы», ансамбль «Верасы».
Праект «Канцэртная зала» выходзіць у эфір а 19-й гадзіне.
Анлайн-вяшчанне даступнае на сайце www.radіokultura.by.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/teletydzen
[3] https://zviazda.by/be/tags/kanal-kultura-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/slavyanski-bazar-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/zasluzhanyya-artysty
[6] https://zviazda.by/be/tags/estradnyya-pesni