Намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама Віктар Глушын расказаў журналістам, што вельмі цікавым будзе, напрыклад, шоу з удзелам сямісот (!) мажарэтак і барабаншчыц.
Упершыню каля Летняга амфітэатра арганізуюць вулічны турнір па боксе паміж расійскімі і беларускімі спартсменамі. Навінка таксама — міні-фестываль вулічных кулінараў і музычны цеплаход, які, безумоўна, будзе вельмі запатрабаваным падчас спякоты.
Яшчэ адна нестандартная магчымасць з'явіцца для экскурсантаў — убачыць Віцебск у суправаджэнні мясцовых жыхарак пазамінулага стагоддзя. Іх ролю выканаюць тыя, хто могуць цікава расказаць пра старажытны горад.
У пойме ракі Віцьбы арганізуюць шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку адкрытыя турніры па пляжным валейболе, футболе, стрыт-боле... Віцэ-мэр упэўнены, што кожны знойдзе для сябе нешта цікавае.
Аляксандр ПУКШАНСКІ
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-pukshanski
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/viktar-glushyn
[5] https://zviazda.by/be/tags/slavyanski-bazar-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/vulichnyya-pradstaulennya