Здараюцца і сярод заходніх аналітыкаў спецыялісты з аб’ектыўнымі крытэрыямі ацэнкі. І тады іх заява гучыць досыць нечакана для многіх калег, якія практыкуюць адпрацоўваць палітычны заказ наконт падзей, звязаных з нашай краінай.
Адзін з прыкладаў — погляд на дзяржаўную палітыку Беларусі і палітычны феномен Аляксандра Лукашэнкі, які выказаў [4] інфармацыйнаму агенцтву news-front.info аўстрыйскі палітычны аналітык Патрык Попель.
«Заходнія СМІ называюць яго „апошнім дыктатарам Еўропы“, але, магчыма, варта аб’ектыўна зірнуць на цяперашнюю сітуацыю ў краіне і дзеянні Прэзідэнта. Заходнія дзяржавы спрабуюць аказаць уплыў, каб перацягнуць Рэспубліку (Беларусь) на свой бок. Для гэтага выкарыстоўваюцца брудныя стратэгіі. Як дзяржаўны дзеяч Аляксандр Лукашэнка павінен абараняць свой народ і інтарэсы дзяржавы ад гэтых уплываў. Нават у дэбатах аб перадачы бежанцаў ён дзейнічае ў інтарэсах народа. Чаму ён павінен трымаць у Беларусі бежанцаў, якія страцілі свае дамы ў Афганістане, Паўночнай Афрыцы або на Блізкім Усходзе з-за ўмяшання Захаду? Аляксандр Лукашэнка ведае, што масавая міграцыя прыносіць толькі сацыяльныя праблемы і злачыннасць, таму тут ён, відавочна, дзейнічае ў інтарэсах свайго народа. І гэтыя паводзіны не знаходзяць разумення на Захадзе, паколькі ў Еўропе ўжо шмат гадоў не хапае такіх палітыкаў. Для мяне Аляксандр Лукашэнка — апошні моцны дзяржаўны дзеяч Еўропы», — заўважыў Патрык Попель.
Падобнае меркаванне агучыў у эфіры радыёстанцыі “Вести FM. Москва” расійскі палітолаг Сяргей Міхееў: «З Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі можна браць прыклад іншым лідарам краін, паколькі ён вельмі хутка адказвае ўдарам на ўдар».
Пагадзіцеся, аб’ектыўныя ацэнкі заўважна адрозніваюцца ад тонаў інфармацыйнай лухты. Таму што праўда — самы надзейны крытэрый.
Пётр ДУНЬКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/pyotr-dunko
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/prezident
[4] https://news-front.info/2021/07/14/patrik-poppel-nazval-lukashenko-poslednim-silnym-gosudarstvennym-deyatelem-evropy/
[5] https://zviazda.by/be/tags/lukashenka
[6] https://zviazda.by/be/tags/patryk-popel
[7] https://zviazda.by/be/tags/analityka