«Свабодная паліца» — так называецца цікавы праект, ажыццёўлены у Мядзельскай цэнтральнай бібліятэцы. На вуліцы, побач з будынкам бібліятэкі, у незвычайнай зашклёнай шафе, падобнай на ствол магутнага дрэва, упрыгожанай фігурамі буслоў, выстаўлены кнігі. Іх могуць часова ўзяць аматары чытання. Да таго ж гэту кніжную калекцыю кожны жадаючы можа дапоўніць выданнямі з уласнай бібліятэкі.
Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/myadzelskaya-centralnaya-bibliyateka
[2] https://zviazda.by/be/tags/svabodnaya-palica