У вечар пятніцы і выхадныя дні супрацоўнікі ДАІ прымуць дадатковыя меры па забеспячэнні дарожнай бяспекі. Аб гэтым БелТА паведамілі [1] ў галоўным упраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС.
«Нарады ДПС удзеляць павышаную ўвагу вадзіцелям, якія ігнаруюць выкарыстанне рамянёў бяспекі, спецыяльных дзіцячых утрымліваючых устройстваў і моташлемаў, не выконваюць скорасны рэжым, правілы абгону і праезду пешаходных пераходаў. Асаблівая ўвага — сельскай мясцовасці і дарогам мясцовага значэння, а таксама месцам масавага адпачынку грамадзян, — расказалі ў Дзяржаўтаінспекцыі. — Найбольшая колькасць пацярпелых дзяцей адзначаецца ў выхадныя дні. Напрыклад, у мінулыя выхадныя траўмы атрымалі 6 непаўналетніх пасажыраў».
Як адзначаецца, у першым паўгоддзі бягучага года ўдзельнікамі ДТЗ сталі 195 дзяцей, з іх 11 атрымалі смяротныя траўмы. 7 загінулых і 72 параненыя дзіцяці былі пасажырамі транспартных сродкаў.
У ліпені на дарогах краіны загінулі яшчэ двое непаўналетніх пасажыраў, 20 — атрымалі траўмы. Пры гэтым 60 працэнтаў дзяцей перавозіліся з парушэннем правіл.
У ДАІ падкрэслілі: для бяспечнай перавозкі маленькіх пасажыраў самым надзейным з’яўляецца спецыяльнае дзіцячае аўтакрэсла, сканструяванае з улікам усіх асаблівасцей дзіцячага арганізма і падабранае ў адпаведнасці з вагой і ростам дзіцяці. Дзяцей, якія дасягнулі 12-гадовага ўзросту, або рост якіх перавышае 150 см, можна перавозіць без утрымліваючых устройстваў, але абавязкова прышпільваць рамянём бяспекі. Парушэнне правіл перавозкі пасажыраў (дзяцей) прыводзіць да адказнасці ў выглядзе папярэджання або штрафу да 4 базавых велічынь. За паўторнае такое парушэнне спаганяецца штраф у памеры ад 2 да 8 БВ.
«Давайце разам паклапоцімся пра бяспеку нашых дзяцей», — адзначылі ў ведамстве.
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/dai-u-vyhadnyja-uzmotsnits-kantrol-za-bjaspechnaj-peravozkaj-dzjatsej-102227-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dai
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[4] https://zviazda.by/be/tags/byaspeka