Расія з 1 жніўня павялічвае колькасць рэйсаў паміж Масквой і Мінскам, дазваляе рэйсы з Мінска ў Сочы і Краснадар. Такое рашэнне прынята аператыўным штабам па папярэджанні завозу і распаўсюджвання новай каранавіруснай інфекцыі на тэрыторыі Расіі, паведамляе [1] БелТА.
«Аператыўным штабам прынята рашэнне аб павелічэнні з 1 жніўня 2021 года колькасці рэгулярных рэйсаў на ўзаемнай аснове ў Рэспубліку Беларусь па маршрутах Масква — Мінск з 10 да 20 рэйсаў на тыдзень, Сочы — Мінск і Краснадар — Мінск з частатой 3 рэйса ў тыдзень на кожным маршруце», — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце ўрада Расіі.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/world/view/rossija-s-1-avgusta-uvelichivaet-chislo-rejsov-mezhdu-moskvoj-i-minskom-razreshaet-rejsy-iz-minska-v-451935-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aviareysy-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/maskva
[5] https://zviazda.by/be/tags/sochy
[6] https://zviazda.by/be/tags/krasnadar