У Токіа працягваецца Алімпіяда. У другі дзень спаборніцтваў беларускія спартсмены выступаюць у шасці відах спорту-праходзяць першыя кваліфікацыі. А капітан нашай алімпійскай зборнай Іван Ціхан сёння адзначае 45-гадовы юбілей.
За плячыма "беларускага волата" пяць Алімпіяд, у кіданні молата ён двойчы паднімаўся на алімпійскі п'едэстал - на яго рахунку бронзавы і сярэбраны медалі. Таксама ён двухразовы чэмпіён свету, заслужаны майстар спорту Беларусі.
З юбілеем легендарнага атлета павіншаваў кіраўнік Нацыянальнага алімпійскага камітэта нашай краіны Віктар Лукашэнка.
Ён адзначыў вялікую працавітасць, талент і упартасць, якія прыкладаюць спартсмены на шляху да дасягнення сваёй мары - алімпійскага медалю, павадамляе тэлеканал [1]АНТ. Выдатныя поспехі і дазволілі Івану Ціхану стаць капітанам нацыянальнай каманды на Гульнях у Токіа.
Спасылкі
[1] https://ont.by/news/ivan-tihon-segodnya-otmechaet-45-letnij-yubilej
[2] https://zviazda.by/be/tags/ivan-cihan
[3] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyada-2021-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/tokia
[5] https://zviazda.by/be/tags/yubiley-atleta