Колькасць загінулых з-за моцных дажджоў і паводак у кітайскай правінцыі Хэнань вырасла да 63, пяць чалавек лічацца зніклымі без вестак, улады эвакуіравалі з небяспечных раёнаў больш як 860 тыс. чалавек, паведамляюць [1] «РИА Новости» са спасылкай на ўрад правінцыі.
«З 16 ліпеня па 12.00 25 ліпеня з-за працяглых ліўняў у зоне бедства апынуліся 11,44 млн чалавек, колькасць ахвяр дасягнула 63, без вестак прапалі пяць чалавек, па ўсёй правінцыі ўжо эвакуіраваны 861,9 тыс. чалавек», — гаворыцца ў паведамленні ўрада.
Яшчэ больш 296 тыс. чалавек маюць патрэбу ў экстранай дапамозе.
Плошча пацярпелых сельгасугоддзяў склала 876,6 тыс. га, разбураныя 8876 пабудоў.
Мясцовыя ўлады па ўсёй правінцыі павысілі ўзровень экстранага рэагавання на стыхійныя бедствы да вышэйшага, у барацьбе з паводкамі, пошукава-выратавальных аперацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійнага бедства прымаюць удзел амаль 200 тыс. чалавек, у тым ліку пажарных і ратавальнікаў.
У многіх населеных пунктах правінцыі, асабліва ў горадзе Чжэнчжоў, да гэтага часу не ўсюды адноўлена электразабеспячэнне і водазабеспячэнне, у шэрагу раёнаў пакуль таксама не атрымоўваецца аднавіць сувязь.
Моцныя праліўныя дажджы абрынуліся на правінцыю Хэнань ў цэнтральнай частцы Кітая 17 ліпеня. Больш за ўсё пацярпеў горад Чжэнчжоў. На некаторых метэастанцыях горада зарэгістраваны гістарычны рэкорд сярэднесутачнай колькасці ападкаў.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://ria.ru/20210725/kitay-1742782403.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/pavodka
[3] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[4] https://zviazda.by/be/tags/ahvyary
[5] https://zviazda.by/be/tags/zniklyya-bez-vestak
[6] https://zviazda.by/be/tags/henan
[7] https://zviazda.by/be/tags/chzhenchzhou