Беларускія спартсмены Аліна Змушко і Мікіта Цмыг ня кваліфікаваліся ў паўфіналы ў другі дзень алімпійскага турніру, перадае [1] БелТА.
Аліна Змушко, якая выступала на дыстанцыі 100 м брасам, заняла 21-е месца з вынікам 1 мін. 7,58 сек. Выйграла адбор з алімпійскім рэкордам паўднёваафрыканская плыўчыха Таццяна Шенмейкер. З гэтага часу ў дадзеным выглядзе праграмы ён складае 1 мін. 4,82 сек.
Мікіта Цмыг па выніках папярэдніх заплываў на 100 м на спіне спыніўся на 33-м месцы. Яго выніку ў 54,88 сек. не хапіла для далейшага турнірнага прасоўвання. З лепшым часам у паўфінал выйшаў расіянін Клімент Калеснікаў (52,15 сек.).
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/belorusy-ne-kvalifitsirovalis-v-polufinaly-vo-vtoroj-den-olimpijskogo-turnira-po-plavaniju-452052-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/alina-zmushko
[3] https://zviazda.by/be/tags/mikita-cmyg
[4] https://zviazda.by/be/tags/plavanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyskiya-gulni-u-tokia