У «Вялікім камені» зарэгістраваны новы рэзідэнт — ТАА «Кітайска-Беларуская Еўразійская Інавацыйная Акадэмія марской тэхналогіі» (КНР), паведамляе [1] сайт індустрыяльнага парку.
Кампанія будзе праводзіць навуковыя даследаванні ў галіне складаных сістэм і развіцця штучнага інтэлекту, распрацоўку беспілотнай аўтаномнай тэхналогіі кіравання. У ходзе рэалізацыі праекта плануецца супрацоўніцтва з Аб’яднаным інстытутам праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Беларускім дзяржаўным універсітэтам.
Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень» — асаблівая эканамічная зона з адмысловым прававым рэжымам, размешчаная ў 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парку напрамкі — машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб’ёмаў дадзеных.
Спасылкі
[1] https://industrialpark.by/novosti/2021/novyj-rezident-velikogo-kamnya-zajmetsya-razrabotkami-v-oblasti-iskusstvennogo-intellekta/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vyaliki-kamen-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/shtuchny-intelekt
[4] https://zviazda.by/be/tags/tehnalogii