Кардыёлаг Андрэй Сыраў у інтэрв’ю радыёстанцыі «Гаворыць Масква» апісаў спосаб, з дапамогай якога можна самастойна перамагчы адзін з відаў сардэчнай арытміі, перадае [1] РИА Новости.
Паводле яго слоў, часта арытмію можна ліквідаваць без ужывання медыкаментаў. Адным са спосабаў з’яўляецца адмысловая дыхальная тэхніка.
«Ёсць такая арытмія, называецца наджалудачкавая тахікардыя. Яна звычайна ўзнікае ў маладым узросце і працягваецца ўсё жыццё. Раптам узнікае, сэрца стукае вельмі хутка, 150-160 удараў у хвіліну, і дакладна гэтак жа спыняецца. Можна перапыніць гэты прыступ так званым вагусным прыёмам, калі чалавек робіць глыбокі ўдых, затрымлівае дыханне і моцна напружваецца. Гэты спосаб перапыняе арытмію».
Спецыяліст таксама парэкамендаваў прайсці абляцыю, пасля якой вылечваецца больш за 90% пацыентаў.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://rsport.ria.ru/20210725/aritmiya-1742807419.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/andrey-syrau
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[4] https://zviazda.by/be/tags/serdca
[5] https://zviazda.by/be/tags/arytmiya