Сёння беларус, які займае 66-е месца ў сусветным рэйтынгу, сустракаўся з прадстаўніком Казахстана Міхаілам Кукушкіным, у якога 127-я пазіцыя, і перамог у трохсэтавым паядынку — 6:7 (4:7), 6:3, 6:3. , перадае [1] БелТА.
Першы сэт, які доўжыўся амаль гадзіну, атрымаўся вельмі напружаным і ў выніку на тай-брэйку выйграў казахстанскі тэнісіст. Затое потым беларус поўнасцю захапіў ініцыятыву і ўзяў дзве партыі запар. Матч прадаўжаўся 2 гадз 25 мін. Наступным сапернікам будзе пераможца сустрэчы японскага тэнісіста Кэя Нісікоры (69-ы нумар рэйтынгу АТР) і амерыканца Маркаса Хірона (65). На старце спаборніцтваў на кортах Ariake Tennis Park у Токіа Ілья Івашка выйграў у француза Гаэля Манфіса (18) — 6:4, 4:6, 7:5.
Учора яшчэ адзін беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў (79) прайграў у 1/16 фіналу ў дзвюх партыях італьянскаму тэнісісту Фабіа Фаньіні (31) — 4:6, 6:7 (4:7). У першым крузе Герасімаў абыграў французскага тэнісіста Жыля Сімона (102) — 4:6, 6:3, 6:4. У парным разрадзе Івашка і Герасімаў выбылі пасля стартавага матчу, уступіўшы новазеландскаму дуэту Маркус Даніэл/Майкл Вінус — 3:6, 6:7 (6:8).
Трэцяя ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка не змагла прайсці ў 1/8 фіналу, уступіўшы ў другім крузе харвацкай тэнісістцы Доне Векіч, якая займае 47-е месца ў сусветным рэйтынгу, — 4:6, 6:3, 6:7 (3:7). У матчы 1/32 фіналу Арына Сабаленка ўпэўнена перайграла польскую тэнісістку Магду Лінет (45) — 6:2, 6:1. Тэнісны турнір такійскай Алімпіяды завершыцца 1 жніўня.
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/sport/view/iljja-ivashka-vyjshau-u-18-finalu-tenisnaga-turniru-alimpijady-102334-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyskiya-gulni-u-tokia
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/tenis
[5] https://zviazda.by/be/tags/ilya-ivashka