Інцыдэнт адбыўся ўвечары 24 ліпеня ў Мастоўскім лясніцтве, паведамілі [1] ў МУС.
Егер застаў двух браканьераў, адзін з іх стрэліў у мужчыну, каб схавацца. Затрымаць зламыснікаў дапамог службовы сабака.
«На месцы здарэння службовы сабака ўзяў след зламысніка. Праз 1 км шляху па лесе і прасёлкавай дарозе ён вывеў міліцыянтаў да дома ў вёсцы Стукалы. Там у бацькоўскай хаце хаваліся два браты з Гродна 52 і 34 гадоў», — распавялі ў МУС.
У доме выяўлены прадметы і прыстасаванні для палявання і незаконнай рыбалкі.
Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням мужчын. За гвалт альбо пагрозу ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, распачата крымінальная справа.
Фігуранты правяраюцца на дачыненне да іншых злачынстваў, у тым ліку супраць навакольнага асяроддзя і парадку прыродакарыстання.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.mvd.gov.by/ru/news/8400
[2] https://zviazda.by/be/tags/mus
[3] https://zviazda.by/be/tags/brakanerstva
[4] https://zviazda.by/be/tags/strelba
[5] https://zviazda.by/be/tags/kryminal