Услед за Антальяй пажары ўспыхнулі ў лясных масівах раёнаў Мармарысе і Бодрум ў правінцыі Мугла, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на газету Hurriyet.
У Мармарысе шэсць чалавек шпіталізаваны. З-за надыходзячага пажару ў гэтым раёне пастаяльцы двух 3-зоркавых гатэляў і чатырох віл былі эвакуяваныя. Некаторыя адпачывальнікі, якія спыніліся ў суседніх гатэлях, з’ехалі самастойна.
Як паведамляе ТАСС, узгаранне лясных масіваў зафіксавана ў раёне Бодрума ў правінцыі Мугла, недалёка ад Дзідзіма ў правінцыі Айдын. Акрамя таго, пажары разгарэліся ў Адан, Кайсеры і Мерсін.
Асацыяцыя турыстычных гатэльераў Паўднёвага Эгейскага мора размясціла эвакуяваных турыстаў у іншых гатэлях.
Для барацьбы з ляснымі пажарамі накіраваны авіяцыя, спецыялізаваная пажарная і будаўнічая тэхніка.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/world/view/v-lesnyh-massivah-turtsii-bushujut-pozhary-452799-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/antalya
[3] https://zviazda.by/be/tags/marmarys
[4] https://zviazda.by/be/tags/pazhary
[5] https://zviazda.by/be/tags/turcyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/lyasnyya-masivy