Гродзенскія мытнікі спынілі спробу незаконнага ўвозу з ЕС у Беларусь марыхуаны. Пра гэта паведамляе [1] БелТА са спасылкай на Гродзенскую рэгіянальную мытню.
Злачынства спынена ў пункце пропуску «Брузгі». Парушальнікам апынуўся 36-гадовы гродзенец, які працуе ў Польшчы. Мяжу ён перасякаў на ровары.
«Пры правядзенні мытнага кантролю ў кішэнях курткі і шорт веласіпедыста выяўлена расліннае рэчыва жоўта-зялёнага і шэра-зялёнага колеру, расфасаваныя ў два празрыстых палімерных пакета. Эксперт пацвердзіў, што гэта марыхуана», — распавялі ў мытні.
У мужчыны таксама выяўленыя празрыстая колба, у якой знаходзіліся насенне канопляў, і прылада для драбнення наркотыкаў.
Па факце незаконнага перамяшчэння праз мытную мяжу ЕАЭС наркатычных сродкаў у дачыненні да беларуса распачата крымінальная справа па ч.1 арт. 328-1 КК. Мужчына раней быў судзімы за незаконны абарот наркотыкаў.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/grodnenets-pytalsja-vvezti-iz-polshi-marihuanu-452800-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/maryhuana
[3] https://zviazda.by/be/tags/polshcha
[4] https://zviazda.by/be/tags/bruzgi-1
[5] https://zviazda.by/be/tags/es
[6] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki
[7] https://zviazda.by/be/tags/eaes